галоўная  >  прыдзвінскі край  >  браслаўскі раён  >  прырода >

 

Раслінны і жывёльны свет >

 

Прыродная расліннасць Браслаўшчыны належыць да Заходне–Дзвінскай геабатанічнай акругі. Лугі невялікімі ўчасткамі займаюць плошчу 34 тыс. га. Сухадолы займаюць 29,4%, нізінныя – 65,2%, заліўныя – 5,4%.

Больш чвэрці тэрыторыі раёна займаюць лясы, пераважна хвойныя. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны дубова–цемнахвойных лясоў, занята 26% тэрыторыі раёна. Пераважаюць невялікія масівы па 20-500 га, найбольшыя з якіх Бяльмонт, Відзаўская лясная дача, Друйская лясная дача. Склад лясоў у працэнтах: хваёвыя - 48,7, яловыя - 16,2, бярозавыя - 21,3, асінавыя - 3,5, чорнаальховыя - 8,4, шэраальховыя - 0,8, ясеневыя - 0,7, дубовыя – 0,2. 18 % лясоў – штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні.

130 балот належаць да Браслаўска–Шумілінскага тарфянога раёна. Іх плошча складае 18,1 тыс. га, 14,3 тыс. га нізінныя, 3,6 тыс. га верхавыя, 0,2 тыс. га пераходныя. Асноўныя балотныя масівы: Сядун, Бяльмонт, Весялоўскае, Каміраўшчына.

Флора Браслаўскага раёна налічвае больш 800 відаў вышэйшых раслін. На тэрыторыі Браслаўшчыны сустракаюцца 20 відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі. Гэта гарлачык жоўты малы, неатыянта клабучковая. Распаўсюджаны расліны розных прыродных зон: субтрапічныя (хвошч стракаты, марошка), таёжныя (лінея паўночная, плавун–баранец), лесастэпавыя (кізільнік алаунскі). У азёрах сустракаецца рад рэдкіх водных і прыбярэжна–водных раслін : гідрыла мустоўчатая, каўлінія гібкая, каўлінія малая, траснік аўсяніцавы і іншыя.

З паляўніча–прамысловых жывёл на тэрыторыі Браслаўскага раёна водзяцца лось, дзік, казуля, заяц–бяляк і заяц–русак, ліса, воўк, янотападобны сабака, чорны тхор, вавёрка, лясная куніца, выдра, андатра, бабёр, крот. Шчыльнасць некаторых відаў жывёл значная. На 100 га лесу налічваецца 10 ласёў, 18 кабаноў, 12 казуль. З відаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, адзначаны барсук, буры мядзведзь, звычайная ляцяга.

Рэгіён цікавы ў арніталагічным плане. Тут жыве 80% усяго саставу гняздуючайся арнітафауны Беларусі. Асабліва важнае значэнне маюць арэалы распаўсюджання белай курапаткі, серабрыстай чайкі, чорнаваллёвіка.

З птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, трапляюцца скапа, белая курапатка, малая паганка, лебедзь–шыпун, махнаногі сыч, уральская няясыць, трохпалы дзяцел, беркут, арлан–белахвост, чорны бусел, вялікая выпь.

 

Марошка Чорны бусел Чорны тхор Чабор

 

ЛІтаратура

1. Браслав и его окрестности : путеводитель / К. Шидловский ; фото С. Плыткевич. – Мн., 2006. – С. 39–40.

2. Голесник, С. По закону джунглей? / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2005. – 23 авг.

3. Дорофеев, А.М. Редкие и охраняемые виды растений Национального парка «Браславские озёра» / А.М. Дорофеев, И.И. Шимко // Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. – 2001. - №3. – С. 130136.

4. Мацук, В.В. У прыродзе ўсё мае цану / В.В. Мацук // Браслаўская звязда. – 2001. – 20 чэрв.

5. Редковская, О. «Браслав» завоевывает славу / О. Редковская // Белорусская лесная газета. – 2004. – 25 лістап.

6. Яцкевич, Т. Деньги для природы / Т. Яцкевич // Белорусская нива. – 1998. – 1 авг.

 

Аршанскі раён   Бешанковіцкі раён   Браслаўскі раён   Верхнядзвінскі раён    Віцебскі раён  

ГАРАДОЦКІ раён ГЛЫБОЦКІ раён  Докшыцкі раён   Дубровенскі раён   Лепельскі раён   Лёзненскі раён  

Міёрскі раён   Пастаўскі раён   Полацкі раён   Расонскі раён   Сенненскі раён

Талачынскі раён   Ушацкі раён   ЧАШНІЦКІ раён   Шаркаўшчынскі раён   Шумілінскі раён

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ   ГарадЫ ВОБЛАСЦІ

ПІСЬМЕннікі, паэты, літаратары   МАСТАКІ  ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА  


ГЕРОІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ

Главная | История  | Структура | Услуги | Выставки | Контакты | Подписка | ЦБС | Мультимедиа

Карта сайта | Ресурсы  | Издания | Каталог | Ссылки | Поиск по сайту | Книги в дар библиотеке | Новые поступления

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008

E-MAIL: Vrlib@lib.vitebsk.net