Герб г. Чашнікі

Чашніцкі раён

 

галоўная  >  прыдзвінскі край  >  ЧАШНІЦКІ РАЁН  > КУЛЬТУРА  >

 

МУЗЕІ  >

Чашніцкі гістарычны музейУ г. Чашнікі ў 1991 годзе пачаў працаваць гістарычны музей.

Пастанова бюро ЦК КПБ аб адкрыцці гістарычнага музея ў Чашніках прынята 15 жніўня 1987 г. Пад музей было выдзелена адно са старажытных памяшканняў – дом купца Гурэвіча, пабудаваны ў пачатку XX ст.

Адкрыццё экспазіцыі музея адбылося ў сакавіку 1991 года і выпала на перыяд адраджэння нацыянальнай самасвядомасці на Беларусі, звароту да гістарычнага мінулага краіны, да мовы, культуры, духоўнасці.

У музеі працуюць 4 чалавекі. Памяшканне музея падзяляецца на 6 залаў (ад старажытных часоў да нашых дзён). Ёсць памяшканне, якое ў залежнасці ад функцыянальнай ролі носіць назвы: выставачная зала, канферэнц-зала, клас для правядзення ўрокаў-экскурсій для вучняў школ, кафэ для сустрэч клуба і г.д.

У музеі распрацавана каля 50 тэм урокаў-экскурсій і тэматычных экскурсій. Сярод іх “З сівой мінуўшчыны Чашніччыны”, “Старажытныя крывіцкія княствы Лукомскае і Чарэйскае”, “Мястэчка Чашнікі і яго гістарычнае мінулае”, “Археалагічныя помнікі на тэрыторыі Чашніччыны”, “Нашы славутыя землякі” і інш. Распрацаваны і праводзяцца пешаходныя экскурсіі па г. Чашнікі: “Бярэзінская водная сістэма”, “Радзіма старэйшага беларускага пісьменніка Янкі Журбы”, “Спаса-Праабражэнская царква – помнік архітэктуры позняга класіцызму”, “Абразы царквы” і інш. Цесная сувязь існуе паміж музеем і школамі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Каваленка, Г. Тут жыве гісторыя / Г. Каваленка // Чырвоны прамень. – 1997. – 1 лістап.

2. Міхно, У. Халодны подых мінуўшчыны / У. Міхно // Чырвоны прамень. – 1998. – 13 студз.

3. Музей у Чашніках // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Чашніцкага раёна / рэдкал. М.Ц. Дробыш [і інш.]. – Мн., 1997. - С. 469 - 471.

4. Чашніцкі гістарычны музей // Музеі Беларусі : інфармацыя аб музеях сістэмы Міністэрства культуры РБ / склад. А.Б. Сташкевіч. – Мн., 2001. – С. 142-143.

5. Чашніцкі гістарычны музей // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2003. – Т. 6. Кн. 2. - С. 166.

6. Жукова, Г. Там, где живёт история / Г. Жукова // Чырвоны прамень. – 2005. – 15 лют.

7. Фёдорова, И. От предков через века / И. Фёдорова // Чырвоны прамень. – 2004. – 11 снеж.

Аршанскі раён   Бешанковіцкі раён   Браслаўскі раён   Верхнядзвінскі раён    Віцебскі раён  

ГАРАДОЦКІ раён ГЛЫБОЦКІ раён  Докшыцкі раён   Дубровенскі раён   Лепельскі раён   Лёзненскі раён  

Міёрскі раён   Пастаўскі раён   Полацкі раён   Расонскі раён   Сенненскі раён

Талачынскі раён   Ушацкі раён   ЧАШНІЦКІ раён   Шаркаўшчынскі раён   Шумілінскі раён

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ   ГарадЫ ВОБЛАСЦІ

ПІСЬМЕннікі, паэты, літаратары   МАСТАКІ   ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА   


ГЕРОІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ

Главная | История  | Структура | Услуги | Выставки | Контакты | Подписка | ЦБС | Мультимедиа

Карта сайта | Ресурсы  | Издания | Каталог | Ссылки | Поиск по сайту | Книги в дар библиотеке | Новые поступления

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008

E-MAIL: Vrlib@lib.vitebsk.net