Герб г. Чашнікі

Чашніцкі раён

 

галоўная  >  прыдзвінскі край  >  ЧАШНІЦКІ РАЁН  >  эканоміка >  

 

агульны стан эканомікі >

Сельская гаспадарка прадстаўлена 5 вытворчымі кааператывамі, 6 камунальнымі унітарнымі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі.

Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі накіравана на вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі - мяса, малака, а таксама вобласці раслінаводства – вырошчванне зерня, бульбы, ільновалакніны.

У раёне шмат зроблена па ўдасканаленні аграпрамысловага комплексу: рэструктурызацыя прадпрыемстваў шляхам далучэння слабых сельскіх гаспадарак да эканамічна больш моцных – гэта дазволіла сканцэнтраваць матэрыяльна-тэхнічныя і людскія рэсурсы для атрымання станоўчага выніку.

Стварэнне крупнатаварнай вытворчасці мяса на прамысловай аснове – комплексы па адкорме крупнарагатай жывёлы ў КУСГП “Чашніцкае” і свінагадоўчы ў ЧУПП “Доўжыца” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”, спецыялізацыя па вырошчванні агародніны ў КУСГП “Лукомль”, канцэнтрацыя вытворчасці льнянога валакна на льнозаводзе, стварэнне аб’яднанай абслугоўваючай арганізацыі ААТ “Чашніцкі аграсервіс”.

Для рэалізацыі рэсурсаў маюцца 52,3 тыс.га сельскагаспадарчых угоддзяў, 22 тыс. галоў крупнарагатай жывёлы, каля 13 тыс. галоў свіней. Колькасць занятых у сельскай гаспадарцы – больш за 2 тыс. чалавек.

У апошнія гады назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да павелічэння аб’ёму сельскагаспадарчай прадукцыі. Рост валавай прадукцыі складае каля 15%.

Прынята і рэалізуецца Праграма ўдасканалення аграпрамысловага комплексу Чашніцкага раёна на 2001 – 2005 гг., якая разам з мерамі дзяржаўнай падтрымкі па абнаўленні сельскагаспадарчай тэхнікі, укараненні новых тэхналогій, аказанні дапамогі ў развіцці асабістых гаспадарак, прадугледжвае канкрэтныя меры па ўдасканаленні эканамічных адносін на вёсцы.

Прамысловасць раёна прадстаўлена 15 прадпрыемствамі.

У Чашніцкім раёне паспяхова працуюць “Новалукомскі хлебзавод”, торфапрадпрыемства “1 Мая”, ЧУП “Чашніцкі каапзагатпрам”, КУПП “Чашнікіспецвопратка”, КУПП “Чашніцкая тыпаграфія” і інш.

Будаўнічую галіну раёна прадстаўляюць будаўнічае ўпраўленне Лукомскай ДРЭС, унітарнае будаўнічае прадпрыемства “Новалукомская ПМК-58”, “Чашніцкая ПМК-71”.

Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва раёна здзяйсняецца рознымі гандлёвымі арганізацыямі разнастайных форм уласнасці: прадпрыемствамі патрэбкааперацыі, дзяржгандлем, камерцыйнымі структурамі, фірменнымі магазінамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

У галіне без уліку камерцыйных структур працуе 916 чалавек.

Стацыянарную рознічную сетку гандлю прадстаўляюць 167 прадпрыемстваў. Мелкарознічная гандлёвая сетка прадстаўлена 47 кіёскамі і павільёнамі.

Транспартныя паслугі насельніцтву аказвае ААТ “Аўтатранспартнае прадпрыемства №9” г. Чашнікі.

Галіна бытавога абслугоўвання насельніцтва раёна прадстаўлена Чашніцкім дзяржаўным камунальным унітарным прадпрыемствам “Чашнічанка”, у складзе якога Чашніцкі, Новалукомскі Дамы быту, 10 сельскіх комплексных прыёмных пунктаў. Маецца цэх па расчэсванні воўны, фотаатэлье, цырульня, майстэрня па рамонце мэблі, швейны цэх, рамонт абутку і інш.

Паслугі сувязі насельніцтву аказваюць вузел электрычнай сувязі і вузел паштовай сувязі.

Тэлефонная сетка налічвае 24 станцыі і абслугоўвае звыш 24 тыс. абанентаў. Узровень тэлефанізацыі на 100 чалавек складае ў горадзе 39 тэлефонаў, на вёсцы – 16.

Раённы вузел паштовай сувязі аб’ядноўвае 25 аддзяленняў у горадзе і на вёсцы па аказанні паслуг дастаўкі паштовай карэспандэнцыі.

Дынамічна ўкараняюцца новыя віды сувязі – мабільная сувязь, электронная пошта, міжнародная і рэспубліканская экспрэс-пошта.

 

Літаратура

1. Новинки связи для жителей Чашник // Чырвоны прамень. – 2004. – 10 верас.

2. Сауліч, У. Чаша Анфіма Міхалевіча / У. Сауліч // Беларуская думка=Белорусская мысль. – 2005. - № 6. – С. 33 42.

Пра старшыню Чашніцкага райвыканкама і сацыяльна-эканамічнае становішча раёна.

3.  Социально-экономическое положение района в январе-декабре 2006 года // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2007. – 6 лют.

4. Транспорт и связь // Чашники - 500 лет. – Витебск, 2004. – С. 10-13.

 

Аршанскі раён   Бешанковіцкі раён   Браслаўскі раён   Верхнядзвінскі раён    Віцебскі раён  

ГАРАДОЦКІ раён ГЛЫБОЦКІ раён  Докшыцкі раён   Дубровенскі раён   Лепельскі раён   Лёзненскі раён  

Міёрскі раён   Пастаўскі раён   Полацкі раён   Расонскі раён   Сенненскі раён

Талачынскі раён   Ушацкі раён   ЧАШНІЦКІ раён   Шаркаўшчынскі раён   Шумілінскі раён

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ   ГарадЫ ВОБЛАСЦІ

ПІСЬМЕннікі, паэты, літаратары   МАСТАКІ   ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА    


ГЕРОІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ

Главная | История  | Структура | Услуги | Выставки | Контакты | Подписка | ЦБС | Мультимедиа

Карта сайта | Ресурсы  | Издания | Каталог | Ссылки | Поиск по сайту | Книги в дар библиотеке | Новые поступления

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008

E-MAIL: Vrlib@lib.vitebsk.net