|
ГЛЯДЧАНКА
ІВАН АРЦЁМАВІЧ нарадзіўся ў 1918 г. у в. Матушова Аршанскага павета Магілёўскай губерні. Званне Героя Сацыялістычнай Працы
прысвоена ў 1949 г.
Працаваць пачаў у 1936 г. у калгасе “Інтэрнацыянал“ Лёзненскага раёна
Віцебскай вобласці. З 1950 г. працаваў у калгасе “Пражэктар”,
з 1959 г. у калгасе імя Леніна Лёзненскага раёна. Узнагароджаны
ордэнам “Знак Пашаны”, медалямі.
Літаратура
1.
Глядчанка Іван Арцёмавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя
: у 12 т. / рэдкал. П.У. Броўка [і інш.]. – Мн., 1971. – Т. 3. –
С. 521. |