Кудзін Васіль
Савельевіч
нарадзіўся ў 1929 годзе ў Талачыне ў сяля’нскай сям’і.
Пачынаў сваю працоўную дзейнасць на заводзе ў Пярмі. З 1954
года механізатар, звеннявы механізаванага звяна па
вырошчванні бульбы ў калгасе імя Энгельса (Зараз ЧУСП
“Агра-ВАН”) Талачынскага раёна. Званне Героя Сацыялістычнай
Працы прысвоена ў 1966 г. за поспехі ў павелічэнні
вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых культур.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалямі.
Літаратура
1. Кудзін Васіль Савельевіч
//
Беларуская Савецкая энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал. П.У.
Броўка [і інш.]. – Мн., 1973. – Т.6.
– С.
172.
2.
Кудзін В.С. Рамантыка юнацкіх год / В.С. Кудзін //
Віцебскі рабочы. – 1982. – 28 жн.
3.
Маціеўскі, М. Шчодрыя гоні / М. Маціеўскі // Наша
Талачыншчына. – 2003. – 19 ліп.
4.
Романовский, В. Урожайная «плавка» / В. Романовский
//
Знаменосцы трудовой славы / сост. Г.С. Гужва, В.Г. Скопа,
Е.Я. Рыклин. – Мн., 1984. – С. 185–189.