галоўная  >  прыдзвінскі край  > міёрскі раён >  помнікі гісторыі і культуры  >

 

ПОМНІКІ ПРЫРОДЫ >

 

Помнікі прыроды мясцовага значэння

 

Буяноўскі пагорак

Гарадскі парк “Паўвостраў” - помнік прыроды плошчай 4,3 га, мае батанічнае і пейзажнае значэнне.

Гаранская града

Крыніца Святая Вада

Навалацкія пагоркі

 

Багата Падзвінне на валуны. Асабліва шмат такіх помнікаў на Міёршчыне.

У в. Язна ўсе ведаюць вялізны валун, дзе, па паданнях, палуднаваў Напалеон (ці Кацярына ?).

А на камені з дзіркай у выглядзе чашы каля былой в. Бертаўшчына паблізу Новага Пагоста, як сведчаць паданні, у 1812 г. елі французы.

Непадалёку ад Старога Пагоста быў валун, пра які казалі, што ён калісьці шыў адзенне. Потым нейкая ліхая баба прагневала яго, і камень перастаў шыць.

Адным з цікавейшых відаў старадаўніх помнікаў з’яўляюцца камяні з рознымі выявамі. Асабліва часта сустракаюцца так званыя “камяні-следавікі”, каля вёсак Наўгароды, Волкаўшчына, Снегі, Беларускія, Пераброддзе, Чурылава.

Ёсць на Міёршчыне цікавыя каменныя крыжы, напрыклад, у вёсках  Авечкі і Язна.

Вядомы камень з выявамі ля в. Камянполле ва ўрочышчы Святая Воля. На камені высечана адлюстраванне пісталета і падковы.

Легенды распавядаюць і пра майстраваныя камяні, якія нібыта могуць шыць адзенне, абутак. У народзе іх называюць камянямі–краўцамі або чортавымі камянямі.                                                                                                     

Імя Полацкага князя Барыса Усяславіча, які князяваў у пачатку ХІІ ст., увекавечана на камянях у рэчышчы Зах. Дзвіны, якія яшчэ завуць Барысавымі і “Пісанікамі”.

 

Бярозаўскі Вялікі Камень

Бертаўшчынскі Вялікі Камень

Гір’яцкі Вялікі Камень

Кублішчынскі Вялікі Камень

Лупаўшчынскі Вялікі Камень

Мазылеўскі Вялікі Камень

Новапагосцкі Вялікі Камень

Перабродскі Валун Следавік

Ражнёўскі Валун

Сімкаў Скарбавы Камень

Язненскі Талеркавы Камень

Янапольскі Скарбавы Камень

 

 

Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння

 

“Чыстая Дубрава” - помнік прыроды рэспубліканскага значэння плошчай 22 га, створаны ў 1963 годзе ў Язненскім лясніцтве. Сярэдні ўзрост дубоў каля 150 гадоў, асобным дрэвам па 200–250 гадоў, вышынёй да 25 м, дыяметрам 0,5 м. Рэдкі для  поўначы Беларусі па ўзросце і прадукцыйнасці масіў дубовага лесу.

 

Літаратура

1. Ведай свой край //  Сцяг працы (Міёры). -  2000. – 16 мая.

2. Каралёў, В. І камяні гавораць / В. Каралёў // Сцяг працы (Міёры). – 1991. – 24 верас.

3. Матэленак, Л. Малавядомая Міёршчына / Л. Матэленак //  Мiёрскiя навiны.   2006.   24 кастр. 

Пра краязнаўчы маршрут "Бронзавы пярсцёнак", які ахоплівае помнікі прыроды, археалогіі і гісторыі на  тэрыторыі Новапагосцкага і Перабродскага сельсаветаў.

4. Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / cост. В.А. Ермалёнок, П.И. Боголей ; фото О.В. Молодечкин. – Новополоцк, 2007. – 50 с.: ил. – ( Краеведы Витебщины о любимом крае).

5. Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г.М. Маняк [і інш.]. – Мн., 1998. – С. 3940.

6. Фёдараў, В. Міёршчына: чароўныя стравы з талеркі Гулівера / В. Фёдараў //  Рэспублiка.   2006.   23 снеж.   С. 8.

Паданні пра язненскі талеркавы камень і р. Міёрыца : Міёрскі р-н.

 

Аршанскі раён   Бешанковіцкі раён   Браслаўскі раён   Верхнядзвінскі раён    Віцебскі раён  

ГАРАДОЦКІ раён ГЛЫБОЦКІ раён  Докшыцкі раён   Дубровенскі раён   Лепельскі раён   Лёзненскі раён  

Міёрскі раён   Пастаўскі раён   Полацкі раён   Расонскі раён   Сенненскі раён

Талачынскі раён   Ушацкі раён   ЧАШНІЦКІ раён   Шаркаўшчынскі раён   Шумілінскі раён

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ   ГарадЫ ВОБЛАСЦІ

ПІСЬМЕННІКI, ПАЭТЫ, ЛІТАРАТАРЫ   МАСТАКІ   ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА  


ГЕРОІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ

Главная | История  | Структура | Услуги | Выставки | Контакты | Подписка | ЦБС | Мультимедиа

Карта сайта | Ресурсы  | Издания | Каталог | Ссылки | Поиск по сайту | Книги в дар библиотеке | Новые поступления

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008

E-MAIL: Vrlib@lib.vitebsk.net