Герб г. п. Ушачы

 

галоўная  >  прыдзвінскі край  >  ушацкі раён > КУЛЬТУРА  >

 

АСВЕТА  >

 

Ва Ушацкім раёне працуюць 12 сярэдніх школ, некаторыя з іх называюцца школы-дзіцячыя сады, адна з іх – школа-інтэрнат (Вяркудская).

Самая значная, вялікая па колькасці вучняў – Ушацкая СШ, дзе налічваецца 1135 вучняў.

У 1998 годзе была адкрыта новая сярэдняя школа ў вёсцы Арэхаўна, якая на сённяшні дзень з’яўляецца “школай – эталонам”. У Арэхаўскай СШ з першага дня яе існавання працуе добра ўкамплектаваны камп’ютэрны клас. Праводзіцца значная работа з вучнямі па ахове навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў; у школе створаны цудоўны “зялёны куток”, дзе растуць рэдкія расліны; ёсць свая цяпліца, дзе вырошчваецца расада розных культур, свой школьны агарод; наладжана цесная сувязь з мясцовым лясніцтвам.

Настаўніцай гісторыі, энтузіястам музейнай справы, створаны школьны музей, дзе прадстаўлены прадметы беларускага нацыянальнага побыту і культуры беларусаў, цікава аформлена экспазіцыя, прысвечаная падзеям Вялікай Айчыннай вайны, воінам-землякам і партызанам; прадстаўлены матэрыялы аб сённяшніх днях вёскі Арэхаўна і яе людзях.

Куткі ваенна-патрыятычнай тэматыкі, прыродазнаўчыя куткі створаны ў Касарской і Вялікадолецкай, Глыбачанскай і Дубраўскай, Кубліцкай і Старасельскай, Мосарскай і Вяркудскай сярэдніх школах.

Акрамя сярэдніх школ у раёне дзейнічаюць пяць базавых і дзве пачатковыя школы.

У г. п. Ушачы працуюць тры дзіцячыя садкі, адзін дом прытулку для дзяцей, не маючых бацькоў. У сельскай мясцовасці дзейнічаюць пяць дзіцячых садкоў.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Вяль, Л. Майстравітымі рукамі / Л. Вяль // Патрыёт (Ушачы). – 2003. – 16 крас.

       Пра выставу тэхнічнага і прыкладнога мастацтва школьнікаў раёна.

2. Караленка, В. “Прэч непісьменнасць” / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2005. – 14 снеж.

3. Караленка, В. Самыя інтэлектуальныя / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2002. – 2 лістап.

4. Мурашкина, В. Школа, где каждый ребенок на виду / В. Мурашкина // Народнае слова. – 2003. – 13 снеж.

5. Народная адукацыя // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г.К. Кісялёў [і інш.]. – Мн.,  2003. – С. 499-500.

6. Першыя крокі асветніцтва // Патрыёт (Ушачы). – 1999. – 30 крас.

7. Программа развития образования Ушачского района на 2006-2010 годы // Патрыёт. – 2007. – 21 ліп.

8. Станоўчыя вынікі па асноўных напрамках // Патрыёт (Ушачы). – 2006. – 12 крас.

9. Траццяк, І. Вось так працавалі настаўнікі ў далёкія 20-ыя гады / І. Траццяк // Патрыёт (Ушачы). – 1998. – 31 снеж.

10. Учреждения дошкольного образования // Патрыёт (Ушачы). – 2007. – 16 мая.

 

 

Аршанскі раён   Бешанковіцкі раён   Браслаўскі раён   Верхнядзвінскі раён    Віцебскі раён  

ГАРАДОЦКІ раён ГЛЫБОЦКІ раён  Докшыцкі раён   Дубровенскі раён   Лепельскі раён   Лёзненскі раён  

Міёрскі раён   Пастаўскі раён   Полацкі раён   Расонскі раён   Сенненскі раён

Талачынскі раён   Ушацкі раён   ЧАШНІЦКІ раён   Шаркаўшчынскі раён   Шумілінскі раён

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ   ГарадЫ ВОБЛАСЦІ

ПІСЬМЕннікі, паэты, літаратары   МАСТАКІ   ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА   


ГЕРОІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ

Главная | История  | Структура | Услуги | Выставки | Контакты | Подписка | ЦБС | Мультимедиа

Карта сайта | Ресурсы  | Издания | Каталог | Ссылки | Поиск по сайту | Книги в дар библиотеке | Новые поступления

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008

E-MAIL: Vrlib@lib.vitebsk.net