|
РАМЁСТВЫ
>
Здаўна славіліся на Ушаччыне ганчары,
майстры разьбы па дрэве, але яны працавалі паасобку,
вырабляючы цікавыя рэчы для сябе асабіста, сваіх знаёмых.
У 1993 годзе пры Ушацкім РДК быў створаны
Клуб народных майстроў,
у які ўвайшлі 23 майстры.
Асноўнымі відамі творчасці з’яўляюцца такія жанры прыкладнога
мастацтва, як саломапляценне, разьба па дрэве, ганчарства,
выцінанка, пляценне з лазы, вышыванне, ткацтва, аплікацыя з
саломкі, жывапіс.
Для таго, каб рамёствы Ушаччыны не зніклі,
а адраджаліся і перадаваліся маладому пакаленню,
у 1997 годзе было прынята рашэнне
аб адкрыцці ва Ушачах Дома рамёстваў.
Спатрэбіўся год на рамонт
выдзеленага памяшкання. Дырэктар М.А. Багдановіч, кіраўнік
гуртка М.А. Казіцкі аддалі шмат сіл і энергіі, каб пачала
працаваць гэта ўстанова. Дом рамёстваў адчыніў свае дзверы 1
верасня 1998 года.
Ва
Ушацкім ДР пакуль што творча, мэтанакіравана працуюць тры
гурткі: саломапляцення, разьбы па дрэве, вышыўкі. У сельскіх
установах культуры створана 2 гурткі саломапляцення, 3 гурткі
выцінанкі. Свае лепшыя вырабы юныя ўмельцы прадстаўляюць на
выставах.
Пры РДК працуе Народны клуб майстроў “Адраджэнне” (кіраўнік
Гнезднікава А.В.), які прымае актыўны ўдзел у выставах ДПМ,
раённых святах, удзельнічаў у міжнародным экалагічным фестывалі
ў г. Полацку 03.09.06 г.
ЛІТАРАТУРА
1.
Варатынская, Г. Не перасыхае крыніца творчасці / Г.
Варатынская // Патрыёт (Ушачы). – 1999. – 13 лют.
2.
Ганчарова, Н. Адраджэнне народных рамёстваў / Н. Ганчарова
// Патрыёт (Ушачы). – 2003. – 5 лют.
3. Крупица,
Н. Нескучная жизнь Ушачей / Н. Крупица // Витьбичи. – 2004.
– 22 янв.
О
городском поселке и мастере-керамисте В.И. Безрукове.
4.
Пацэйка, Ф. За справу ўзяліся энтузіясты / Ф. Пацэйка //
Віцебскі рабочы. – 1989. – 12 ліп.
5.
Пашковіч, А. Дом, дзе пануе творчасць / А. Пашковіч //
Патрыёт (Ушачы). – 2000. – 20 снеж.
6.
Пашковіч, А. ... І ніткай малюе людзей / А. Пашковіч //
Патрыёт (Ушачы). – 2007. – 31 сак.
Пра Валянціну Адамаўну Саўлук і яе
вышываныя карціны
|