|
заказнікі
>
На тэрыторыі Ушацкага раёна ёсць біялагічныя
мікразаказнікі мясцовага значэння – Глыбачанскі,
Чарсцвяцкі, гідралагічны заказнік – возера Крывое.
Возера Крывое
– заказнік рэспубліканскага значэння,
створаны ў 1979 годзе для аховы Крывога возера і
прылеглых прыродных комплексаў. Знаходзіцца на сутыку
Ушацкага, Бешанковіцкага і Лепельскага раёнаў. Плошча
(на 1982 г.) 1,1 тыс. га.
Размешчаны на паўднёвым усходзе
Полацкай нізіны. Возера Крывое займае плошчу да 4,5
км2. Максімальная яго глыбіня 31,5 м.
Берагі адрозніваюцца высокай
круцізной
– 40–45 градусаў, а вышыня схілаў даходзіць да 50 м. У
яго тыповая для ледніковых азёр складаная, глыбокая
катлавіна, высокія залесеныя схілы, маленькая ступень
зарастання макрафітамі, чыстая вада і шматлікая
іхціяфауна. 17 % вадазборнай плошчы ўкрыта лесам,
месцамі яна забалочана.
Ландшафты заказніка вызначаюцца асаблівай маляўнічасцю.
Саснова-яловыя і бярозава-асінавыя лясы, што растуць па
схілах, месцамі падыходзяць да самай вады. Возера Крывое
незвычайна чыстае і празрыстае. Тут расце палушнік
азёрны, занесены ў Чырвоную кнігу. Водзіцца вугор,
судак, лешч і іншая рыба. Крывое – жамчужына Беларускага
Паазер’я.
ЛІтаратура
1. Крывое // Ахоўныя прыродныя тэрыторыі і
помнікі прыроды Беларусі / рэд.- склад. В.К. Мазоўка,
Н.М. Сямашка. – Мн., 1985. – С. 77 – 78.
2. Крывое
возера // Блакітная
кніга Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. Н.А. Дзісько [і
інш.]. – Мн.,
1994. – 414 с.
3. Крывое
возера // Геаграфія
Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал. Л.В.
Казлоўская [і
інш.]. – Мн.,1992.
–
С. 127
–
128.
4. Крывое возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі
: у 5 т. / рэдкал. І.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1986. – Т. 3. – С. 85
– 86.
5. Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка
Ушацкага раёна / рэдкал. Г.К. Кісялёў [і інш.]. – Мн.,
2003. – 640 с.: іл.
6. Урбан, І.Я. Мая Ушаччына святая, мой край
зацішкаў і грамоў : краязнаўчыя матэрыялы / І.Я. Урбан. – Ушачы, 2006. – 33 с. : іл.
7. Федотов, В. Озёрный заказник “Кривое” / В.
Федотов // Родная прырода. – 2005. - № 1. – С. 17.
8. Цяцерка, Л.М. Геаграфія Ушацкага раёна / Л.М.
Цяцерка. – Ушачы, 2006. – 110 с. : іл.
|